Нашы навіны

Навіны прадпрыемства

У снежні 2018 гадоў ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта набыта друкаваная машына.
Набыццё дадзенага абсталявання дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы, павялічыць выручку, што ў сваю чаргу акажа станоўчы ўплыў на фінансавае становішча прадпрыемства. Пры рэалізацыі праекта створана дадаткова адно працоўнае месца.
Паспяховая рэалізацыя праекта стварае спрыяльныя перспектывы для далейшага развіцця прадпрыемства.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03.07.2018 г. – Калектыў друкарні прымае ўдзел у святочным шэсці ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзень друку
05.05.2018 г. – У гэты дзень на прадпрыемстве было арганізавана святочнае віншаванне работнікаў друкарні з прафесійным святам.
Былі адзначаны і ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі друкарні 14 работнікаў.

Дзень Перамогі.
09.05.2018 г. – Прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах. У сувязі з знамянальнай святочнай датай 9 траўня, былі перададзеныя віншавальная паштоўка і каштоўныя падарункі для падшэфнага ветэрана.

Заслужаныя работнікі!
01.03.2018 г. -Ганаровай граматай была ўзнагароджана Тарасюк Галіна Браніславаўна – Брашуроўшчык 4-га разраду.

Comments are closed.