Нашы навіны

31 снежня 2019 г.

У Слоніме адбылося ўрачыстае адкрыццё новага пешаходнага моста праз Шчару!
31 снежня, напярэдадні Новага 2020 га года, на скрыжаванні вул. Агінскага і вул. Кутузава, у прысутнасці кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і інтэлігенцыі Слонімшчыны прайшло ўрачыстае адкрыццё новага пешаходнага моста праз Шчару.


Слонімская друкарня адзначыла юбілей

15 лістапада ў Слонімскім тэатры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Гродзенскага абласнога унітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Слонімская друкарня». У зале сабраліся прадстаўнікі ўлады, дзелавыя партнёры, работнікі друкарні, ветэраны прадпрыемства. Цёпла і сардэчна юбіляраў павіншавалі старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Сцяпанавіч Шумейка.
Падчас урачыстасці лепшыя працаўнікі арганізацыі былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі, ганаровымі граматамі. Словы падзякі гучалі і ў адрас ветэранаў, хто быў датычны да працы прадпрыемства. Усе яны атрымалі падарункі і кветкі.


15 лістапада 2019 г.

Паважаныя работнікі і ветэраны ГОУПП “Слонімская друкарня”!
Віншуем вас з юбілеем прадпрыемства! Нам 80 гадоў! Запрашаем усіх жадаючых на ўрачыстае мерапрыемства 15 лістапада 2019 г. якое адбудзецца ў ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” у 15.00 гадзін па адрасе г. Слонім, пл. Леніна, 13/04


06 лістапада 2019 г.

6 лістапада 2019 г. адбудуцца святочныя мерапрыемствы прысвечаныя святкаванню дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

  • 14.00 – адкрыццё помніка-бюста Міхаілу Казіміру Агінскаму (ул. В. Крайнего)
  • 14.30 – адкрыццё гасцініцы “Шчара”
  • 15.00 – святочнае мерапрыемства “Эпох злучальная ніць”

24 кастрычніка 2019 г.

У ГОУПП “Слонімская друкарня” прайшоў справаздачна-выбарчы прафсаюзны сход.


Comments are closed.