Працоўная дынастыя

Працуе ў калектыве ГОУПП «Слонімская друкарня» дынастыя сям’і Казак

Агульны стаж працы на прадпрыемстве складае 53 гады 4 месяцы.

Без имени-4_800pxКазак Віктар Іванавіч прыйшоў на прадпрыемства 1980/02/20 года ў якасці вучня друкара. Пасля працаваў друкаром афсетнага друку, брыгадзірам аддзялення афсетнага друку. Агульны стаж працы 39 гадоў. Адзін запіс у працоўнай кніжцы. Ўзнагароджваўся граматай Слонімскага райвыканкама. Неаднаразова заносіўся на Дошку гонару прадпрыемства. Працягвае добрасумленна працаваць на нашым прадпрыемстве.


Казак Дзмітрый Віктаравіч працуе з 06.12.2004 г. у якасці вучня друкара. З 2007 ¬ друкар плоскай друку 5-га разраду.
У 2015 г. занесены на Дошку гонару горада.
Заўсёды мае высокія паказчыкі прадукцыйнасці працы.

Comments are closed.