Нашы навіны


07.05.2025 г.

7 траўня Слонімшчына і нашыя калегі далучыліся да агульнаабласной патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне». Хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак ушанавалі памяць тысячы воінаў і мірных жыхароў, якія аддалі свае жыцці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


05.05.2025 г.

5 траўня ў краіне адзначалі Дзень друку. Выхаванцы і педагогі дзіцячага сада № 3 г. Слоніма павіншавалі наш калектыў з прафесійным святам. Яны спявалі песні і чыталі вершы.

Адміністрацыя і прафкам нашай арганізацыі пажадалі ўсім працаўнікам прадпрыемства дужага здароўя, радасці, шчасці і дабра. Падзякавалі за праведзеную работу, лепшым работнікам уручылі Ганаровыя граматы.

Па выніках работы прадпрыемства за 2024 год абноўлена Дошка гонару.

Адміністрацыя сумесна з прафсаюзным камітэтам павіншавалі ветэранаў прадпрыемства, усім выплачана грашовая прэмія.


18.04.2025 г.

Напярэдадні 9 Мая работнікі ГАУП “Слонімская друкарня навялі парадак на воінскім пахаванні ў в. Глоўсевічы.


11.04.2025 г.

У рамках рэспубліканскага суботніка нашы работнікі на чале з дырэктарам навялі парадак і чысціню паблізу сядзібы Пуслоўскіх і ў парку, які размешчаны побач.


07.04.2025 г.

7 красавіка ў Слонімскім раённым цэнтры культуры ўрачыста прайшла масавая фінальная цырымонія збору манет, сабраных працоўнымі калектывамі арганізацый і ўстаноў Слонімшчыны, у межах дабрачыннага праекта “Жывая памяць удзячных пакаленняў”.


03.04.2025 г.

Нашы работнікі далучыліся да патрыятычнай акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў”. Мэта маштабнага праекта – збор манет для стварэння памятнага знака, прысвечанага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіцца ён у рамках супрацоўніцтва РА Беларускай партыі “Белая Русь” і РА РГА “Белая Русь” з дабрачынным фондам Аляксея Талая.


02.04.2025 г.

2 красавіка памочнік пракурора Слонімскай пракуратуры Ерчык Валянціна Юр’еўна правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях.


24.03.2025 г.

ГАУП “Слонімская друкарня” ўзнагароджана дыпломам за ўдзел у XXХII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы 12-16 сакавіка 2025 года. Віншуем!


22.03.2025 г.

22 сакавіка работнікі нашага прадпрыемства прынялі ўдзел у аўтапрабегу, маршрут якога ляжаў да мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Андрэева. Тут пахаваны 113 мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і чацвёра партызан. На гэтым месцы таксама пахаваны і двое герояў-партызан, яны прайшлі дарогамі вайны і вярнуліся жывымі.


17.03.2025 г.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы ў вясенне-летні перыяд з 17 сакавіка па 4 красавіка 2025 года праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”.

Асноўнымі задачамі акцыі з’яўляецца распаўсюджванне ў грамадстве ведаў аб бяспецы жыццядзейнасці і выключэнне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў.

Спасылка на матэрыялы


26.02.2025 г.

26 лютага калектыў павіншаваў Гарадко Марыну Генадзьеўну з юбілеем. Ад душы пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі, дабрабыту, увасаблення ў жыццё ўсіх задуманых планаў і пачынанняў!



03.02.2025 г.

На прадпрыемстве 03.02.2025 г. праведзены збор працоўнага калектыва, на якім працаўнікоў азнаёмілі з інфармацыяй па фактах актывізацыі кіберзлачынстваў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Работнікам даведзена інфармацыя аб неабходнасці прыняцця неабходных мер, каб засцерагчы сябе і свае грашовыя сродкі ад такіх спосабаў крадзяжу.


27.01.2025 г.

У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту неабыякавыя жыхары Слоніма – прадстаўнікі ўлады і грамадскасці – прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ля мемарыяла на Чапелеўскіх палях.

На гэтым месцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі расстраляны каля 30 000 мірных жыхароў, у тым ліку і яўрэйскай нацыянальнасці.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.


03.12.2024 г.

3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. У нашай краіне ўказам Прэзідэнта ён аб’яўлены Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Канешне, гэтая дата не зусім святочная. Гэты дзень хутчэй закліканы нагадаць аб тым, што побач з намі жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія маюць патрэбу ў нашай увазе і падтрымцы. Напярэдадні Дня інвалідаў нашае прадпрыемства матэрыяльна падтрымала сваіх супрацоўнікаў, якія маюць інваліднасць.


09.08.2024 г.

Дэлегацыя Слонімскага раёна брала ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю Гродзенскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, якое праходзіла ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. У складзе дэлегацыі наш інспектар па кадрах Кісялёва С.В.


03.08.2024 г.

3 жніўня ў Слоніме на Татарскіх могілках прайшоў мітынг, прымеркаваны да 110-й гадавіны пачатку Першай сусветнай вайны. Удзел у мерапрыемстве прыняла наш інспектар па кадрах Кісялёва С.В.


27.07.2024 г.

27 і 28 ліпеня на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла спартакіяда работнікаў СМІ.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 20 каманд арганізацый галіны, усяго каля 500 чалавек.

Работнік нашага прадпрыемства, Лявончык Р.У. удзельнічаў у спартакіядзе. За два дні ён прыняў удзел у валейболе, футболе, у лёгкаатлетычным кросе, у перацягванні каната. У лёгкаатлетычным кросе на дыстанцыі 1 км з вынікам 3.26 мін. заняў 7-е месца сярод 19 удзельнікаў.


25.07.2024 г.

25 ліпеня ў Слоніме праходзіла выязное пасяджэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па пытанні “Аб рабоце Слонімскага раённага выканаўчага камітэта па комплексным сацыяльна-эканамічным развіцці раёна”. Наш кіраўнік Чышчэня В.У. прыняў актыўны ўдзел у маштабным мерапрыемстве.


Comments are closed.